Беларуская Служба

У парламенце Францыі заклікалі памяняць назву Беларусі ў францускай мове так, як гэтага хочуць беларусы

07.06.2024 17:17
Цяпер па-француску назва гучыць як Biélorussie (з рус. Белоруссия).
.
..

Дэпутат францускага парламенту Фрэдэрык Пэці, кіраўнік парламенцкай групы даследаванняў Беларусі, звярнуўся ў Францускую акадэмію з ініцыятывай памяняць назву Беларусі ў францускай мове.

Цяпер па-француску назва гучыць як Biélorussie (з рус. Белоруссия), а дэпутат Пэці прапануе назву, блізкую да той, якой называюць сваю краіну самі беларусы, Bélarus.
Раней з такой ініцыятывай выступалі таксама беларусы Францыі і беларускія дэмакратычныя сілы.

Француская акадэмія – галоўная ўстанова ў вызначэнні стандартаў францускай мовы.
Дэпутат Пэці прыводзіць розныя гістарычныя, моўныя і палітычныя аргументы на карысць перайменавання. Ён сцвярджае, што старая назва звязаная з акупацыяй Беларусі Расійскай імперыяй. Самі ж беларусы хочуць, каб іх краіну называлі па-новаму, як гэта ўжо робіцца ў ААН і іншых буйных арганізацыях.

Ягоны зварот апублікаваў дарадца Ціханоўскай Францішак Вячорка.

ав/Свабода