У судзе Кастрычніцкага раёна Мінска 14 чэрвеня пачынаецца суд над палітзняволенай пенсіянеркай Галінай Лагацкай. Яе вінавацяць у «арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным ўдзеле ў іх паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса.
Галіна Лагацкая – вядомая раней актывістка, была затрыманая 9 красавіка 2024 года, калі пайшла ў Кастрычніцкі РУУС Мінска забіраць свой тэлефон, які ў яе вынялі два гады таму і не аддавалі.
Нагадаем, у сакавіку 2022-га году Галіне прызначылі 15 сутак арышту за лістоўкі «Не вайне» – гэта палічылі «несанкцыянаваным пікетаваннем». У красавіку гэтага года ёй паведамілі, што гатовыя аддаць тэлефон, таму і запрасілі ў РУУС.
Справу разглядае суддзя Вольга Лаўрыновіч.
spring96.org/вх