Беларуская Служба

Маладога прадпрымальніка затрымалі за каментары ў Тэлеграме – ён даўно іх выдаліў, але гэта не дапамагло

17.06.2024 17:34
35-гадовага затрыманага завуць Кірыл Чалядзінскі. 
Кірыл Чалядзінскікрыніца: акаўнт Кірыла Чалядзінскага ў «Укантакце»

Маладога прадпрымальніка затрымалі за каментары ў Тэлеграме. Затрыманага завуць Кірыл Чалядзінскі. Маладому чалавеку 35 гадоў, ён – жыхар Мінска. У мужчыны – невялікі бізнэс: ён гандлюе гадзіннікамі. У Чалядзінскага ёсць жонка і дзіця.

Кірыла затрымалі каля тыдня таму: ён быў анлайн у Тэлеграме і «Укантакце» яшчэ 9 чэрвеня. Яго абвінавачваюць ва ўдзеле ў пратэстах і напісанні каментароў у Тэлеграм-чатах. Вядома, што Чалядзінскі іх выдаліў, прычым даволі даўно, але, хутчэй за ўсё, яны захаваліся ў «архівах» ГУБАЗіКа.

Акаўнт Чалядзінскага ў Тэлеграме не абаронены – там стаіць яго здымак і ён прывязаны да ўласнага беларускага нумару тэлефона, паведамляе «Наша Ніва».

вс