Чыноўнік заявіў, што цяпер ідзе актыўная перадпраектная работа, падпісаны дакументы.
«З боку кіраўніцтва Расійскай Федэрацыі, урада і Мурманскай вобласці ўсе неабходныя ўзгадненні атрыманы, названы тэрмін застаецца актуальным – 2028 год», - сказаў ён.
Галоўчанка лічыць, што порт зможа гарантаваць бяспеку паставак беларускіх грузаў. Па ягоных дадзеных, Данія плануе абмежаваць праход расійскіх танкераў праз пралівы паміж Балтыйскім і Паўночнымі морамі, таму порт з выхадам у акіян прыйдзецца дарэчы.
Раней амбасадар Беларусі ў Расіі Зміцер Круты заявіў, што порт у Мурманскай вобласці, які будуюць для перавалкі нашых грузаў, будзе належаць беларускай кампаніі.
Нагадаем, у канцы красавіка стала вядома, што ў Расіі пачынаюць будаўніцтва вялікага тэрмінала для перавалкі грузаў, якія вырабляюцца на тэрыторыі Беларусі. Адпаведную дамову 22 красавіка падпісалі губернатар Мурманскай вобласці Андрэй Чыбіс і прадстаўнікі кампаніі "Марскі тэрмінал "Вароты Арктыкі"" на чале з генеральным дырэктарам Андрэем Бунаковым. Гэта былы гендырэктар беларускай «Белшыны», які 14 лютага 2023 года быў змешчаны ў СІЗА за пастаўкі ў Расію на продаж буйнагабарытных шын, аднак ніжэй за сабекошт.
Крыніца: «Зеркало»