Стывідорная кампанія «Балтыйскі суднамеханічны завод» (БСМЗ) у порце Санкт-Пецярбурга прыпыніла перавалку калійных угнаенняў па кантракце з «Беларуськаліем», піша «Фантанка».
Прычынай стала нязгода беларускага прадпрыемства з цаной перавалкі. Цяпер вядуцца перамовы, «у агляднай будучыні», адзначае расійскае медыя са спасылкай на БСМЗ, працэс будзе адноўлены.
Аперацыі з прадукцыяй «Беларуськалія» праз тэрмінал завода пачаліся напрыканцы 2022 года. За 2023-ы БСМЗ перагрузіў каля 2 млн тон беларускіх угнаенняў.
ААТ «Беларуськалій» знаходзіцца пад санкцыямі ЕС з 2022 года. Праз іх уплыў нарвежскі пастаўшчык калія Yara – адзін з найбуйнейшых у Еўропе пакупнікоў беларускіх угнаенняў – абвясціў пра спыненне супрацы з «Беларуськаліем».
1 лютага 2022 года спыніўся экспарт калійных угнаенняў праз літоўскі порт у Клайпедзе.
яс/pozirk.online