Беларуская Служба

Лукашысты ўзмацняюць ціск на дыяспару

21.06.2024 12:21
Сілавікі рэжыму кажуць пра падрыхтоўку да новых завочных судоў. Гэтым разам ідзецца ажно пра 108 чалавек.
Ілюстрацыйны здымакScreenshot z Youtube

Старшыня лукашэнкаўскага Следчага камітэта Дзмітрый Гара заявіў, што заведзеныя крымінальныя справы ў парадку «спецвытворчасці» у дачыненні да 108 чалавек.

«З іх 82 справы ўжо накіраваны для разгляду ў суд, у вытворчасці застаюцца 26 спраў. Апошнім часам мы актывізавалі гэту работу. У гэтым годзе колькасць крымінальных спраў, накіраваных у парадку спецыяльнай вытворчасці, будзе павялічвацца», - расказаў сілавік.

Пры гэтым, у большасці выпадкаў завядзенне крымінальнай справы азначае арышт на маёмасць асоб, якія прыцягваюцца ў якасці абвінавачаных, падкрэсліў чыноўнік. «Гэта і кватэры, і дамы, і ўчасткі, і дарагія аўтамабілі. Шмат маёмасці, якая павінна быць па рашэнні суда звернута ў даход дзяржавы».

Пад лукашэнкаўскім механізмам «спецвытворчасці» хаваецца пераслед апанентаў улады, палітычных актывістаў ды лідараў грамадзянскай супольнасці, якія з'ехалі за мяжу, ратуючыся ад пераследу ў Беларусі. Не будучы ў стане арыштаваць іх за мяжой, лукашысты ладзяць супраць іх завочныя суды ды канфіскуюць іх маёмасць. Сярод абвінавачаных па гэтай працэдуры - лідар дэмакратычных сіл Святлана Ціханоўская, кіраўнік НАУ Павел Латушка, саветнік Ціханаўскай Франак Вячорка, праваабаронца Леанід Судаленка, оперная спявачка Маргарыта Ляўчук ды іншыя.

Крыніца: ПЦ «Вясна»