Беларуская Служба

«Хапун» у Фаніпалі — затрымалі адразу шэсць чалавек

21.06.2024 14:35
Праваабаронцы паведамляюць пра чарговыя масавыя арышты ў Беларусі.
Ілюстрацыйны здымакПЦ "Вясна"/https://t.me/viasna96/

Гэтым разам сілавікі ўварваліся ў Фаніпаль. У мястэчку затрымана мінімум шэсць чалавек. Паводле папярэдняй інфармацыі, сярод затрыманых Андрэй і Ірына Шайкоўскія, Вікторыя Янушкевіч, Іван Мельнік. 

Усіх іх абвінавачваюць ва ўдзеле ў паслявыбарчых акцыях пратэсту.

Крыніца: «ПЦ Вясна»