Беларуская Служба

Беларусы хочуць дадаць беларускую мову ў вядомы AI-генератар субцітраў

21.06.2024 15:15
Грамадскія актывісты заклікаюць падтрымаць дадзеную ініцыятыву.
Ілюстрацыйны здымакScreenshot z https://captions.canny.io/

Створаны запыт на даданне беларускай мовы ў папулярнае мабільнае прыкладанне Сaptions, якое дазваляе аўтаматычна дадаваць субцітры на відэа з дапамогай штучнага інтэлекту.

Грамадскі праект «МотолькоПомоги» выступіў з заявай у падтрымку дадзенага запыту, зазначыючы, што зʼяўленне беларускай мовы ў Сaptions дазволіць кожнаму беларусу не толькі генераваць прывабныя субтытры на беларускай літаральна ў два клікі, але ў будучыні і перакладаць на беларускую мову відэа агучаныя на ангельскай, нямецкай ды іншых мовах, як гэта ўжо рэалізавана напрыклад для АI-перакладу з французскай на ангельскую.

На дадзены момант, запыт на даданне беларускай мовы ў Сaptions патрымалі ўжо больш за 260 карыстальнікаў, але трэба больш, каб стваральнікі прыкладання як мага хутчэй распачалі працэс.

Падтрымаць запыт можна па спасылцы, далей трэба націснуць стрэлку ўверх, і пасля проста аўтарызавацца. Гэта зойме ўсяго 15 сек, зазначаюць актывісты.

Крыніца: «МотолькоПомоги»