Юрыдычная каманда Офіса Святланы Ціханоўскай назвала ўнікальным стварэнне дадзенай групы. «Гэта сведчанне высокага ўзроўню ўвагі з боку міжнародных праваабарончых арганізацый да таго, што адбываецца ў Беларусі. Падзеі 2020 і наступных гадоў не забытыя: злачынствы будуць расследавацца, а вінаватыя - прыцягнуты да міжнароднай адказнасці», гаворыцца ў заяве Офіса.
Новаствораная група будзе займацца расследаваннем і ўстанаўленнем фактаў, абставін і прычын парушэння правоў чалавека і злоўжыванняў, учыненых у Беларусі з 1 мая 2020 года. Апроч таго група зможа прымаць рэкамендацый у дачыненні да мер па прыцягненню да адказнасці, з тым каб пакласці канец беспакаранасці ў Беларусі.
Крыніца: Светлана Тихановская