Беларуская Служба

У Беларусі для сачэння за асуджанымі дазволілі выкарыстоўваць беспілотнікі

22.06.2024 11:29
Ілюстрацыйны здымакObraz Janusz Walczak z Pixabay/CC0

Міністэрства ўнутраных спраў зацвердзіла Пералік тэхнічных сродкаў, якія супрацоўнікі пенітэнцыярных устаноў могуць выкарыстоўваць для «нагляду і кантролю» за асуджанымі. Дакумент апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнет-партале 22 чэрвеня.

У пераліку вызначаны сродкі, якія персанал папраўчых устаноў адкрытага тыпу (ВУАТ) мае права прымяняць для прадухілення правапарушэнняў, злачынстваў, парушэнняў парадку адбывання пакарання, а таксама «для атрымання неабходнай інфармацыі аб паводзінах асуджаных».

Дакумент дае права персаналу папраўчых устаноў прымяняць беспілотныя лятальныя апараты, а таксама сродкі  падаўлення сігналаў сотавай сеткі сувязі і беспілотнікаў.

Крыніца: Позірк. Навіны пра Беларусь