Беларуская Служба

Кітай спадзяецца, што Польшча і Беларусь вырашаць пытанне мяжы шляхам перамоваў

25.06.2024 16:06
«Кітайскі бок спадзяецца, што абодва бакі будуць паважліва ставіцца адзін да аднаго і вырашаць (пытанне) на кансультацыйнай аснове, каб пазбегнуць эскалацыі напружанасці».
        .
Кіраўнікі Кітая і Польшчы Сі Цзіньпін і Анджэй Дуда.Фота: PAP/EPA/PEDRO PARDO/POOL

Кітай спадзяецца, што бакі вырашаць праблему шляхам кансультацый, – адказала прэс-сакратар МЗС Кітая Маа Нін на пытанне Польскага агенцтва друку (PAP), ці паспрабуе Кітай паўплываць на Беларусь і Расію, каб яны спынілі агрэсіўныя дзеянні на мяжы з Польшчай. Дадзенае пытанне з'яўляецца важным, калі браць пад увагу маштаб гандлю Кітая з Еўропай.

Прэзідэнт Анджэй Дуда ў панядзелак вечарам падчас брыфінгу пасля перамоваў з лідарам КНР Сі Цзіньпінам паведаміў, што прадставіў кітайскаму боку інфармацыю аб цяперашняй сітуацыі на мяжы паміж Польшчай і Беларуссю, праз якую праходзіць чыгуначны маршрут, важны з пункт гледжання гандлю Кітая з Еўропай. На мінулым тыдні кіраўнік польскай дыпламатыі Радаслаў Сікорскі заявіў у СМІ, што з-за дзеянняў Беларусі ў Польшчы разглядаецца магчымасць закрыцця ўсіх памежных пераходаў.

«Кітайскі бок спадзяецца, што абодва бакі будуць паважліва ставіцца адзін да аднаго і вырашаць (пытанне) на кансультацыйнай аснове, каб пазбегнуць эскалацыі напружанасці», – заявіла прэс-сакратар МЗС КНР.

Дуда ў размове з Сі Цзіньпінам адзначыў, што смяротны напад на салдата, які адбыўся на мяжы з Беларуссю, зʼяўляецца прыкметай «эскалацыі дзеянняў супраць Польшчы, што таксама ўплывае на рост зацятасці грамадства да пытання, звязанага з мяжой, а таксама перасячэнне мяжы». «Відавочна, што гэта мае наступствы на прыгранічны рух у цэлым. Таму я прадставіў прэзідэнту вельмі негатыўную пазіцыю, якую прэзентуюць і рэалізуюць беларускія ўлады», – сказаў прэзідэнт Польшчы.

«Гэта гібрыдная атака, якую беларускія ўлады вядуць на польскай мяжы з 2021 года», – заявіў Анджэй Дуда падчас дзяржаўнага візіту ў Кітай.

Krzysztof Pawliszak (PAP)/нг

Польскі лідар у Пекіне гаворыць пра вайну Расіі супраць Украіны

24.06.2024 14:03
Прэзідэнт Анджэй Дуда падчас візіту ў Пекін выказаў спадзяванне, што старшыня КНР Сі Цзіньпін прыме запрашэнне ў Польшчу.

Візіт прэзідэнта Анджэя Дуды ў Кітай. Польскія падарожнікі скарыстаюцца бязвізам у Паднябесную

25.06.2024 16:54
Паводле ўладаў у Пекіне, бязвізавая праграма накіравана на стымуляванне турызму пасля пандэміі і ўмацаванне міжнародных сувязяў.