Беларуская Служба

Уімблдонскі турнір пройдзе без беларускіх сцягоў

26.06.2024 09:12
Спартсмены з Беларусі выступяць на турніры ў якасці гульцоў без нацыянальнай прыналежнасці.
Ілюстрацыйны здымакwimbledon.com/2024AELTC/Jon Super

Арганізатары Уімблдонскага тэніснага турніру забаранілі прыносіць на матчы беларускія і расійскія сцягі.

«Госці, якія спрабуюць пранесці сцягі на корты, змогуць пакінуць іх у камеры захоўвання або перадаць персаналу каля брамы», — гаворыцца ў афіцыйным паведамленні, у якім адзначаецца, што спартсмены з Расіі і Беларусі выступаюць у якасці гульцоў без нацыянальнай прыналежнасці.

У 2022 годзе тэнісісты з Расіі і Беларусі не былі дапушчаныя да ўдзелу ў тэнісных турнірах у Вялікабрытаніі з-за ўварвання Расіі ва Украіну пры падтрымцы беларускага рэжыму. Пасля гэтага рашэння тэнісныя арганізацыі наклалі на брытанскую асацыяцыю штраф у паўтара мільёна фунтаў, а таксама пазбавілі Уімблдон рэйтынгавых ачкоў.

Летась расійскім і беларускім тэнісістам дазволілі ўдзельнічаць у спаборніцтвах, але яны мусілі падпісаць антываенныя дэкларацыі.

Тэнісны турнір на Уімблдоне стартуе 1 ліпеня.

ПР/юл