Беларуская Служба

З пачатку года эканоміка Беларусі вырасла на 5,2 працэнта

26.06.2024 10:02
Па выніках траўня 2024 года рост зафіксаваны ва ўсіх рэгіёнах краіны.
.
Иллюстрация.Фото: Shutterstock/ Elle Aon

Паводле звестак Белстата, аб'ём валавога ўнутранага прадукта за студзень - май 2024 г. у бягучых цэнах склаў 91,5 мільярдаў рублёў або, у супастаўных цэнах, 105,2% да ўзроўню студзеня - мая 2023 г. Пры тым, што ў цэлым па годзе мэтавы арыенцір - гэта рост у 3,8%, планка пакуль перавышаецца з запасам.

Па выніках траўня 2024 года рост зафіксаваны ва ўсіх рэгіёнах. Гродзенская вобласць узначаліла спіс лідараў з уражлівым вынікам у 8,3 працэнта. А найгоршы вынік у Гомельскай вобласці з паказчыкам 2,4%.

У Мінску майскі рост склаў 5,3 працэнта, што крыху вышэй за сярэдні па рэспубліцы паказчык. Сталіцу апярэдзіла Мінская вобласць, дзе рост дасягнуў 6,7 працэнта.

Эканамічны рост у рэгіянальным разрэзе пакуль выглядае адносна раўнамерным. Відавочных аўтсайдэраў, якія дэманструюць падзенне эканомікі, няма.

Крыніца: Вашы Грошы