Беларуская Служба

Белстат назваў сярэдні налічаны заробак у Беларусі ў траўні

27.06.2024 08:03
Па відах эканамічнай дзейнасці, самымі высокімі ў мінулым месяцы былі сярэднія заробкі ў галінах «Інфармацыя і сувязь» – 5342,1 рублі.
 .
Ілюстрацыйны здымак.stevepb/pixabay.com/CC0

Белстат паведаміў, што сёлета ў траўні намінальны сярэдні налічаны заробак у Беларусі склаў 2219,2 рублёў. Паводле курсу Нацбанкa на канец месяца – гэта 693 долары, паведамляе «Свабода».

З налічаных заробкаў працаўнікі ў Беларусі выплачваюць 13 працэнтаў падатку на даход і 1 працэнт – абавязковы ўнёсак у Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва. То бок сярэдні заробак у траўні сёлета пасля абавязковых вылікаў склаў каля 1908,5 рублёў.

У красавіку сярэдні налічаны заробак складаў 2182,5 рублі (рост за месяц на 36,7 рублёў).
У траўні самым высокім быў сярэдні заробак у сталіцы – 2940,7 рублёў, самым нізкім – у Магілёўскай вобласці (1860,3 рублёў).

Па відах эканамічнай дзейнасці самымі высокімі ў мінулым месяцы былі сярэднія заробкі ў галінах «Інфармацыя і сувязь» (5342,1 рублі) і «Фінансавая і страхавая дзейнасць» (3289,8 рублёў).
Менш за ўсіх (1539,6 рублёў) атрымлівалі ў сярэднім прадстаўнікі сферы «Творчасць, спорт, забавы і адпачынак».

аз

З пачатку года эканоміка Беларусі вырасла на 5,2 працэнта

26.06.2024 10:02
Па выніках траўня 2024 года рост зафіксаваны ва ўсіх рэгіёнах краіны.