Чысты адток кадраў з медыцынскай галіны за першыя пяць месяцаў 2024 года склаў 4,9 тысячы чалавек, піша banki24.by.
Па выніках студзеня-мая арганізацыі аховы здароўя прынялі на працу 12,3 тысячы чалавек, а звольнілі 17,2 тысячы. У статыстыку ўключаюцца медарганізацыі з сярэднеспісачным персаналам ад 16 чалавек і болей.
Суадносіны прынятых і звольненых медыкаў за студзень-травень склалі 71,4% (у сярэднім па эканоміцы — 87,0%).
Нягледзячы на кадравы голад дактароў працягваюць звальняць па палітычных прычынах. Напрыклад, у Гомелі "за палітыку" нядаўна звольнілі сям'ю анколагаў — Сяргея і Вольгу Івановых.
Паводле Еўрарадыё
нг