Беларуская Служба

У нямецкім Бундэстагу працягвае працу выстава, прысвечаная Алесю Бяляцкаму

02.07.2024 11:02
Сёння адбудзецца адкрыццё падобнай выставы, прысвечанай беларускаму праваабаронцы ў Парыжы.
Ілюстрацыйны здымакhttps://t.me/viasna96/

Выстава «Я не баюся. Няхай яны баяцца!» будзе дэманстравацца па 5 ліпеня ў Halle des Paul-Löbe-Hauses (Konrad-Adenauer-Str. 1, 10557 Berlin). Яе можна наведаць з панядзелка па пятніцу з 9:00 да 17:00.

Для наведвання выставы патрэбна загадзя зарэгістравацца па спасылцы.

Кожны чацвер і пятніцу а 12-й гадзіне на выставе будуць працаваць гіды, якія распавядаюць пра лёс выбітнага беларускага праваабаронцы.

Нагадаем, 2 ліпеня ў Парыжы адбудзецца адкрыццё выставы прысвечанай праваабаронцам Алесю Бяляцкаму і Алегу Арлову.

Крыніца: ПЦ «Вясна»