Беларуская Служба

За грашовыя пераводы і перадачы палітвязням жыхарцы Брэста пагражае 7 гадоў турмы

02.07.2024 12:15
Паводле артыкула 361-4 Крымінальнага кодэкса Беларусі жанчыне пагражае да 7 гадоў зняволення.
ІлюстрацыяInactive_account_ID_249/pixabay.com/CC0 Public Domain

У Брэсцкім абласным судзе 2 чэрвеня пачаўся працэс над жыхаркай горада Ірынай Бандарэнка, якую, паводле «Брэсцкай Вясны» вінавацяць у «садзеянні экстрэмісцкай дзейнасці». Справу разглядае суддзя Дзмітры Куроўскі.

Паводле артыкула 361-4 Крымінальнага кодэксa Беларусі жанчыне пагражае да 7 гадоў зняволення.
Ірыне Бандарэнцы больш за 50 гадоў. Жанчына са сваёй ініцыятывы аказвала грашовую дапамогу зняволеным брэсцкага СІЗА, таксама перасылала ім харчовыя перадачы, нагадвае «Свабода». У 2023 годзе Ірыну Бандарэнку некалькі разоў затрымлівалі, але адпускалі, пазней пачалі выклікаць на допыты ў Следчы камітэт.

«Ведала, што могуць пасадзіць, на допыты хадзіла з торбай рэчаў, але спадзявалася, што ўсё абыдзецца. Не атрымалася», – расказаў пра Ірыну Бандарэнку яе знаёмы з Брэста.

Паводле яго, пасля выкліку на допыт 26 красавіка жанчына дамоў не вярнулася, сама трапіла ў следчы ізалятар. Падчас знаходжання ў Брэсцкім СІЗА лісты ад яе не даходзілі.

Беларускія праваабаронцы прызналі Ірыну Бандарэнку палітзняволенай.

аз

Новыя затрыманні за каментары і падпіскі: людзей прымушаюць запісваць «пакаяльныя відэа»

01.07.2024 14:05
Інжынера затрымалі за каментары ў Telegram.