Беларуская Служба

Баркоўскі: Бізнес падтрымаў стварэнне Інстытута беларускай мовы

02.07.2024 14:20
Паводле ініцыятараў, дзейнасць інстытута прычыніцца да пашырэння ролі беларускай мовы, як у краіне, так і ва ўсім свеце.
        ()
Намеснік прадстаўніцы па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК) Павел БаркоўскіФота: АПК

Ідэя стварэння за мяжой Інстытута беларускай мовы знайшла падтрымку ў «нацыянальна арыентаваных бізнесменаў», паведаміў «Позірку» намеснік прадстаўніцы па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК) Павел Баркоўскі.

Ён адзначыў, што ў сувязі з гэтым ёсць «вялікія надзеі на хуткую практычную рэалізацыю і заснаванне адпаведнай структуры».

Паводле слоў Баркоўскага, праект «не ставіць сабе за мэту супрацьстаяць афіцыйным структурам, накшталт Інстытута мовазнаўства, які працягвае працаваць у Беларусі, але дбае пра пераемнасць і пашырэнне традыцыі, стварае гарантыю грамадскага ўдзелу ў вызначэнні лёсу беларускай мовы ў будучым».

«Такія рэчы, як, прыкладам, моўныя кансультацыі, кадыфікацыя, маніторынг і зацвярджэнне новатвораў ці распрацоўка беларускамоўнай тэрміналогіі могуць быць скарыстаныя беларусамі як унутры краіны, так і па-за яе межамі. Мы спадзяемся, што шматлікія распрацоўкі, зробленыя пры ўдзеле супрацоўнікаў будучага інстытута, акажуць дзейсны ўплыў на змяненне моўнай сітуацыі ў краіне і пашырэнне ролі беларускай мовы ва ўсім свеце», – адзначыў Павел Баркоўскі.

аз