Беларуская Служба

Колькі бензіну можна купіць на сярэдні заробак у Беларусі

03.07.2024 10:32
Беларусь заняла 28-е месца сярод 43 краін рэйтынгу.
ЗапраўкаShutterstock/Studio113

Аналітыкі Picodi Беларусь палічылі, колькі літраў бензіну могуць купіць жыхары Еўропы на сярэдні заробак па краіне.

У чэрвені 2024 года краіны з самым танным і дарагім бензінам у Еўропе дзяліла вялікая прорва: 1 літр бензіну ў Казахстане ў пераліку на долары каштаваў 58 цэнтаў, у той час як у Нідэрландах – 3,03 $, г.зн. больш чым у 5 разоў даражэй.

У Беларусі бензін у сярэднім каштаваў 2 рублі 42 кап. (74 цэнты), што дало краіне 3-е месца на кантыненце. У тройцы лідараў акрамя Казахстана аказалася таксама Расія з цаной 64 цэнты за літр.

Самым выгадным стаўленнем кошту бензіну да заробкаў адрозніваюцца аднак краіны не з танным бензінам, а з высокімі заробкамі. Так, сярэднестатыстычны жыхар Швейцарыі на сярэдні заробак можа "заправіцца" на 2945 літраў, люксембуржак - на 2594 літры, а датчанін - на 1922 літры.


Карта паказвае колькасць паліва, якое можна набыць на сярэдні чысты заробак у гэтай краіне. Чым ярчэй колер, тым больш паліва. Дадзеныя за чэрвень 2024 р. 
Карта паказвае колькасць паліва, якое можна набыць на сярэдні чысты заробак у гэтай краіне. Чым ярчэй колер, тым больш паліва. Дадзеныя за чэрвень 2024 р.

У Беларусі паводле самых свежых дадзеных Белстата сярэдні заробак па краіне складае 2 219 рублёў (або 1 909 рублёў чыстымі). Такім чынам, сярэднестатыстычны беларус на свой заробак можа заправіцца на 789 літраў (28-е месца сярод 43 краін рэйтынгу). Год таму гэты паказчык быў на 111 літраў меншы (678 літраў).

У Польшчы на сярэдні заробак можна купіць 895 літраў, што дае 23-е месца з 43 у рэйтынгу.

Самыя горшыя еўрапейскія краіны рэйтынгу - Малдова (430 літраў), Албанія (338 літраў) і Украіна (209 літраў).

яс