Беларуская Служба

Застаўся тыдзень да паступлення ў ЕГУ на праграму па гісторыі Беларусі

03.07.2024 17:30
Падаць дакументы на праграму «Гісторыя» можна праз сайт ЕГУ да 10-га ліпеня.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:Alexas_Fotos /pixabay.com/CC0 Public Domain

Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт, які працуе ў Вільні, запрашае абітурыентаў да паступлення на новую бакалаўрскую праграму пад назвай «Гісторыя». Тэрмін навучання – 4 гады на вочнай форме навучання, нагадвае ў размове з «Радыё Рацыя» адзін са стваральнікаў праграмы, кандыдат сацыялагічных навук Аляксей Ластоўскі:

– Ужо ідзе прыняцце дакументаў на праграму, якую мы зараз імкнемся запусціць у ЕГУ, – беларускую праграму па гісторыі. У першую чаргу яна разлічаная на беларусаў, пытанне грамадзянства не з’яўляецца абмежаваннем. Сабралі лепшых беларускіх навукоўцаў у кааперацыі з Прынстанскім універсітэтам, украінскімі калегамі, з Цэнтрам гарадской гісторыі ў Львове. Мы хацелі б, каб праграма па гісторыі была беларускамоўнай у сваім базісе і дадатковай мовай была б ангельская мова.

Падаць дакументы на праграму «Гісторыя» можна праз сайт ЕГУ да 10-га ліпеня. Асноўны змест гістарычнай праграмы – гісторыя рэгіёну ад Балтыйскага да Чорнага мора. Дадаткова будуць курсы з сусветнай гісторыі, а таксама глабальная гісторыя і кліматычная гісторыя.

аз