На свабоду выйшаў былы старшыня Партыі БНФ, 67-гадовы палітвязень Рыгор Кастусёў, паведамляе Радыё «Свабода» са спасылкай на яго сям'ю.
Палітык быў за кратамі больш за тры гады – яго затрымалі ў красавіку 2021 года. У верасні 2022 года Кастусёва рэжымны суд прызнаў вінаватым у «змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады» і прыгаварыў да 10 гадоў калоніі.
У зняволенні ў палітыка выявілі анкалагічнае захворванне. У красавіку бягучага года яму зрабілі аперацыю, пасля якой адразу вярнулі ў турэмную камеру.
Рыгор Кастусёў – адзіны палітвязень, пра чыё вызваленне вядома. Праваабаронцы паведамляюць, што на свабоду выйшлі яшчэ некалькі чалавек, але іх прозвішчы не называюцца. Раней пра вызваленне некаторых палітычных зняволеных гаварыў Лукашэнка.
вс