Ініцыятарам сустрэчы быў сам Лукашэнка – паведамляецца ў афіцыйнай справаздачы. У той жа справаздачы Лукашэнку называюць «яго правасхадзіцельствам» і «прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь», перадае ТК-Беларусь галаўнога мозга.
Пра што гаварылі генеральны сакратар ААН і дыктатар?
«На сустрэчы Генеральны сакратар падкрэсліў важнасць спынення вайны ва Украіне на аснове Статута ААН, міжнароднага права і павагі тэрытарыяльнай цэласнасці дзяржаў.
Генеральны сакратар выказаў занепакоенасць сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі. Ён выказаў пажаданне, каб учорашняя амністыя стала крокам да поўнай павагі правоў чалавека і асноўных свабодаў у Беларусі» – гаворыцца ў справаздачы.
Нагадаем, раней Лукашэнка часта крытыкаваў ААН, а ААН – Лукашэнку.
яс