Беларуская Служба

Сябра «Народнай грамады», якая пісала даносы ў КДБ, вярнулася ў Беларусь і дала выкрывальнае інтэрв'ю

29.07.2024 08:52
Анонс інтэрв'ю з'явіўся на АНТ.
Вольга ЦішкевічВольга Цішкевіч. Скрын відэа АНТ/НН

Вольга Цішкевіч доўгі час узначальвала магілёўскае аддзяленне партыі «Народная грамада», якой кіраваў Мікалай Статкевіч. Вольга сябравала з былым актывістам адыёзнага НОД («Народна-вызваленчы рух») Аляксеем Галавіным. Праславіўся ён тым, што прыходзіў на акцыі, якія арганізоўваў Статкевіч, і на ўсе заклікі крычаў «Пайшлі на…», піша Наша Ніва.

Калі меркаваць па яе фэйсбук-старонцы, Вольга выехала з Беларусі ў чэрвені 2022-га, да гэтага жыла ў Беларусі.

Калі «Кіберпартызаны» выклалі базу даносаў, там знайшоўся зварот ад Цішкевіч.

«У Магілёве 29 лістапада будзе праходзіць ток-шоу з Эдуардам Пальчысам, якога асудзілі за распальванне варожасці. Шоу накіраванае супраць Саюзнай дзяржавы і супрацоўніцтва з Расійскай Федэрацыяй, носіць варожы характар. Прашу вас прыняць меры. З павагай, грамадзянка РБ, Вольга».

Звесткі, якія пакінулі пад зваротам у КДБ, супадаюць са звесткамі Цішкевіч. Але сама Вольга адмаўляла, што пісала данос на Эдуарда Пальчыса: нібыта яна давала кампʼютар «суседу-ябацьку», які мог напісаць даносы.

Цішкевіч збіралася балатавацца ў Каардынацыйную раду, але пасля скандалу з яе даносам жанчыну выключылі са спісаў кандыдатаў. Калі яна вярнулася ў Беларусь, невядома.

У анонсе інтэрвʼю АНТ Вольга расказвае пра Каардынацыйную раду, палітвязняў, грошы ў партыі і дроны, якімі нібыта збіраліся ўдарыць па Беларусі.

Наша Ніва/ав