Беларуская Служба

Прадстаўнік АПК Кабанчук: З 2015 года ва Украіне загінула больш за 60 беларускіх добраахвотнікаў

04.08.2024 17:01
Па сцвярджэнні Андрэя Кушнерава, прадстаўленага як дзейны добраахвотнік, "1300 прыкладна [беларусаў] ужо дэмабілізаваліся за перыяд з 2014 года.
Харкаў PAP/Mykola Kalyeniak

Пачынаючы з 2015 года "ў місіях, задачах, баявых аперацыях па абароне незалежнасці Украіны" загінула больш за 60 беларускіх добраахвотнікаў, паведаміў прадстаўнік Аб'яднанага пераходнага кабінета (ОПК) па абароне і нацыянальнай бяспецы, былы намеснік камандзіра палка Каліноўскага Вадзім Кабанчук 4 жніўня на канферэнцыі "Новая Беларусь” у Вільні.

Па сцвярджэнні Андрэя Кушнерава, прадстаўленага як дзейны добраахвотнік, "1300 прыкладна [беларусаў] ужо дэмабілізаваліся за перыяд з 2014 года (дадзеныя на пачатак года)".

“І прыкладна 350 чалавек у пачатку года ў нас служыла ў розных падраздзяленнях на тэрыторыі Украіны ў ВСУ. Гэта прыкладныя крыху лічбы, але даюць агульнае ўяўленне”, — сказаў ён.

Кабанчук атрымаў новую пасаду напярэдадні. Раней яе займаў былы камандзір 38-ай асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой брыгады ў Брэсце Валерый Сахашчык.

26 ліпеня ён заявіў аб прыпыненні кантракта з Узброенымі сіламі Украіны.

Позірк/ав