Беларуская Служба

Эксперты не знайшлі псіхічных адхіленняў у падазраванага забойцы беларускі Лізы

07.08.2024 13:05
Ён не з'яўляецца псіхічна хворым і будзе адказваць перад судом. 
Marsz milczenia Miała na imię Liza
Marsz milczenia "Miała na imię Liza" IAR/Michał Jędrkowiak

Падазраваны ў стане свядомасці і здольны паўстаць перад судом. Абвінаваўчае заключэнне павінна быць абвешчана 9 жніўня.

«Эксперты не ставяць пад сумнеў яго стан свядомасці і не ўстанавілі, што быў момант або абмежаванне яго свядомасці. Так што ён будзе адказваць перад судом. Ён не з'яўляецца псіхічна хворым», – сказаў Белсату прэс-сакратар акруговай пракуратуры Варшавы.

Нагадваем, 25-гадовая Ліза была згвалтаваная і забітая ў цэнтры Варшавы ў ноч на 25 лютага. У гэтым абвінавачваюць 23-гадовага Дарыяна С., які быў затрыманы неўзабаве пасля таго, што здарылася. У яго ў доме знайшлі асабістыя рэчы Лізы.

яс