Беларуская Служба

Пазьняк прапануе запрасіць на Захад прадстаўнікоў Мінска і «пагаварыць канкрэтна аб вызваленні палітвязняў»

24.08.2024 07:58
Для вызвалення палітвязняў неабходна спрабаваць уступіць у перамовы з рэжымам Аляксандра Лукашэнкі і прапанаваць вярнуць амбасадараў заходніх краін.
     . ,  2023 .
Зянон Пазняк на сустрэчы ў Вільнюсе. Літва, сакавік 2023 года. Фота: «Люстэрка»

Такую думку выказаў лідар руху «Вольная Беларусь» Зянон Пазьняк у эфіры ютуб-каналу warta 23 жніўня.

Палітык прапанаваў разглядаць палітзняволеных як палонных на вайне.

«Ніхто не кантактуе з чыноўнікамі, ні з [міністрам замежных спраў Максімам] Рыжанковым не кантактуе. ⟨…⟩ Няма ніякіх перамоў. І значыць, будуць толькі лозунгі: „Вызваляйце палітвязняў, іначай мы вам граніцу перакрыем“,  — сказаў ён. — Яны (улады) чыхалі на гэта ўсё».

Выкарысоўваюць магчымасці могуць тыя, хто валодае «сродкамі абмену», адзначыў Пазьняк.

«Што мы можам абмяняць? Санкцыі»,  — сказаў ён.

Палітык раскрытыкаваў прапанову дэлегата Каардынацыйнай рады Андрэя Ягорава часткова прызнаць легітымнасць Лукашэнкі ў абмен на вызваленне палітвязняў, назваўшы яе «лухтой, якая ні да чаго не прывядзе, акрамя толькі таго, што з людзей будуць смяяцца».

«Але тут ёсць рацыянальнае зерне, калі да гэтага падысці з веданнем юрыдычным і жаданнем палітычным»,  — дадаў кіраўнік «Вольнай Беларусі».

Паволе яго, з 1996 года ні адна выбарчая кампанія ў Беларусі не была прызнаныя Захадам: «І гэта была нелігітымная ўлада. А былі амбасады. ⟨…⟩ Па факце былі кантакты, і былі вынікі гэтых кантактаў. Але гэта не значыць, што яго (Лукашэнку. — Рэд.) прызналі легітымным».

«Ну давайце, дайце магчымасць прызнання яго па факце. ⟨…⟩ Гэта значыць, што можна вярнуць амбасады некаторыя (амбасадараў. — Рэд.), некаторых прадстаўнікоў. Гэта дасць магчымасць некаторых яго чыноўнікаў запрасіць на Захад, таго ж самага міністра замежных спраў, якога ён прызначыў. І пагаварыць канкрэтна аб вызваленні палітвязняў,  — заявіў палітык. — А размова такая: „Што вы хочаце? [узамен]“ Іначай нічога не адбываецца. Гэта вайна».

pozirk.online/вх