Беларуская Служба

Беларусь перакінула да мяжы з Украінай мінімум тысячу вайскоўцаў — Беларускі Гаюн

24.08.2024 08:49
Нядаўна ў Гомельскую вобласць, якая мяжуе з Украінай, таксама накіравалі некалькі верталётаў і штурмавікоў, а таксама шэраг падраздзяленняў з БТРамі, танкамі і ЗРК С-300.
      .
Узброеныя сілы Беларусі перакідваюць на поўдзень краіны.t.me/Hajun_BY

Пачынаючы з 10 жніўня, Узброеныя сілы РБ і Ваенна-паветраныя сілы РБ пачалі перакідвацца ў Гомельскую вобласць, якая мяжуе з Украінай. Паведамлялася, што прычына перакідкі войскаў на поўдзень — сітуацыя ва Украіне і Курскай вобласці Расіі.

Паводле інфармацыі маніторынгавай ініцыятывы «Беларускі Гаюн», на бягучы момант у паўднёвым напрамку сканцэнтравана групоўка колькасцю не менш за 1000 чалавек. За апошні час на Гомельшчыну было накіравана некалькі верталётаў і штурмавікоў, а таксама шэраг падраздзяленняў з БТРамі, танкамі і ЗРК С-300ПС.

Агульная колькасць групоўкі, сканцэнтраванай ва ўкраінскім памежжы, можа складаць не менш за 1100 чалавек.

Сілы спецыяльнага прызначэння

Па стане на пачатак жніўня ў Гомельскай вобласці знаходзіліся наступныя падраздзяленні Сілаў спецыяльнага прызначэння:

Парашутна-дэсантны батальён 103-й паветрана-дэсантнай брыгады — наваколле аэрадрома «Зябраўка» (Гомельскі раён).

Атрад 5-й брыгады спецыяльнага прызначэння - Мазырскі раён.

Колькасць названых падраздзяленняў можна ацэньваць у 400-500 чалавек.

Паводле @t.me/Hajun_BY/вх