Беларуская Служба

Святлана Ціханоўская сустрэлася з Іланам Маскам (ВІДЭА)

24.09.2024 12:44
Ілан Маск - вядомы прадпрымальнік, інжынер і інвестар.
Святлана Ціханоўская сустрэлася з Іланам МаскамСвятлана Ціханоўская і Ілан Маск/кадр з відэа ў Instagram-акаўнце Святланы Ціханоўскай

Падчас працоўнага візіту у ЗША Святлана Ціханоўская сустрэлася з Іланам Маскам.

«Учора пазнаёмілася з Іланам Маскам. Прапанавала нарэшце дадаць у твітар беларускую мову», - напісала ў сваім акаўнце ў сетцы Instagram лідарка беларускіх дэмсілаў. 

Ілан Маск - вядомы прадпрымальнік, інжынер і інвестар. Ён быў сузаснавальнікам сістэмы інтэрнэт-плацяжоў PayPal. Таксама ён - гендырэктар і галоўны архітэктар кампаніі Tesla, якая спецыялізуецца на вытворчасці электрамабіляў і аднаўляльных крыніц энергіі.

Адзін з найбольш вядомых праектаў Маска - кампанія SpaceX. Яе мэта - каланізацыя Марса і развіццё касмічнай індустрыі. Таксама ён купіў сацсетку Х (былы Twitter), паведамляе «Еўрарадыё».

вс