У Сеціве апублікаваны спіс краін, бяспечных і небяспечных для беларускіх эмігрантаў.
Укладальнікі спісу зазначылі, што сабраныя імі дадзеныя прызначаныя «пераважна для беларусаў і беларусак замежжа, якія падчас выбараў 2020 года, так і пасля іх прымалі ўдзел у акцыях пратэсту ў Беларусі ці па-за яе межамі; данацілі; каментавалі, ставілі падабайкі, паказвалі сваю антырэжымную і антываенную пазіцыю у сацсетках; вялі, як публічна, так і не, іншую актыўную дзейнасць, накіраваную на дэмакратычныя перамены ў Беларусі.
Пры гэтым укладальнікі дадалі, што ўся сабраная імі інфармацыя носіць выключна азнаямленчы характар на аснове аналізу адкрытай і даступнай інфармацыі аб пагадненнях, заключаных паміж Беларуссю і Расіяй і іншымі краінамі, верагоднасцю арышту грамадзян Беларусі і далейшай экстрадыцыі, а таксама бягучымі адносінамі паміж урадамі іншых краін і рэжымамі ў Беларусі і Расіі.
У Еўропе для беларускіх мігрантаў большасць краін пазначаныя як бяспечныя. Сярод небяспечных фігуруюць Сербія, Боснія і Герцагавіна. Пры гэтым спіс не дае 100% гарантый — пішуць стваральнікі.
Укладальнікі спісу папярэджваюць, што «ўсё мяняецца - тая краіна, што была бяспечнай ўчора, можа заўтра стаць небяспечнай. Перад кожнай паездкай раім пашукаць інфармацыю пра гэтую краіну ў незалежных СМІ: наколькі яна дэмакратычная і як там выконваюцца правы чалавека, ці былі выпадкі арыштаў беларусаў і беларусак, дэпартацый і экстрадыцый».
юл