Беларуская Служба

У Брэсце мужчыну асудзілі паводле пяці крымінальных артыкулаў на тры гады калоніі

01.10.2024 16:55
Гэта помста ўладаў за ўдзел у пратэсных акцыях у Пінску 9 і 10 жніўня 2020 года.
Ілюстрацыйны здымакhttps://t.me/viasna96

У Брэсцкім абласным судзе 27 верасня асудзілі Вадзіма Наўцэню паводле пяці крымінальных артыкулаў: ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх), арт. 369-1 (дыскрэдытацыя Беларусі), ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі), арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады), ч. арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці). Працэс вёў суддзя Дзмітрый Карасінскі.

Як паведаміла @viasna_brest, са спасылкай на прэс-рэліз Брэсцкага абласнога суда, мужчыну абвінавацілі ва ўдзеле ў пратэсных акцыях у Пінску 9 і 10 жніўня 2020 года (арт. 342 КК). Абвінавачванні па астатнім чатыром артыкулам звязаныя з інтэрнэт-каментарамі Вадзіма.

Крыніца: ПЦ «Вясна»/юл