Беларуская Служба

Каля Кобрына адпрацоўваюць «зачыстку» бліндажоў і акопаў

02.10.2024 11:13
Кобрынскі ўмацаваны раён пабудавалі ў 2023 годзе «з улікам баявых дзеянняў ва Украіне».
У Кобрынскім умацаваным раёне праходзяць заняткі па баявой падрыхтоўцы УС Беларусі Фота: t.me/modmilby/

У Кобрынскім умацаваным раёне праходзяць заняткі па баявой падрыхтоўцы аднаго з механізаваных падраздзяленняў. Як паведамляе Мінабароны Беларусі, вайскоўцы адпрацоўваюць штурм акопаў (не абарону, а менавіта «зачыстку» бліндажоў і акопаў), выкарыстанне беспілотнікаў, тактычныя дзеянні на розных участках мясцовасці. Таксама з імі праводзяць медыцынскую падрыхтоўку.

Кобрынскі ўмацаваны раён пабудавалі ў 2023 годзе «з улікам баявых дзеянняў ва Украіне» (верагодна, кансультаваліся з «вагнераўцамі»). Тады яго наведаў Аляксандр Лукашэнка. 

Узурпатар заявіў, што падобных умацаваных раёнаў «па перыметры нашай мяжы» будзе некалькі і іх задача — прыкрыццё найбольш важных у аператыўна-тактычных раёнаў.

euroradio.fm/эж