Беларуская Служба

Пытанне адкрыцця архіваў КДБ застаецца ў кампетэнцыі кіраўніка ведамства

02.10.2024 17:06
У Беларусі да гэтага часу не адкрытыя архівы КДБ за перыяд рэпрэсій.
Будынак КДБcommons.wikimedia.org

Толькі кіраўнік Камітэта дзяржаўнай бяспекі будзе прымаць рашэнне аб парадку выкарыстання дакументаў, якія захоўваюцца ў ведамстве, заявіў на прэс-канферэнцыі 2 кастрычніка ў Мінску дырэктар Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы Андрэй Рыбакоў.

Такім чынам ён адказаў на пытанне, ці адкрытыя для вучоных і грамадзян краіны архівы Беларусі, у прыватнасці, архіў КДБ за 1930–1949 гады.

Рыбакоў падкрэсліў, што ў адпаведнасці з заканадаўствам, рашэнне аб парадку выкарыстання ведамасных дакументаў прымае кіраўнік арганізацыі.

У Беларусі да гэтага часу не адкрытыя архівы КДБ за перыяд рэпрэсій у 1930–1950-х гадах. Гэтая тэма актыўна абмяркоўвалася ў краіне, калі архівы пачалі рассакрэчваць ва Украіне (2015 год) і краінах Балтыі (Літва - 2011, Латвія - 2018).

pozirk.online/вх