Украінскія Паветраныя сілы паведамілі, што мінулай ноччу Расія атакавала Украіну 105 дронамі-камікадзэ тыпу Shahed. 78 БЛА было знішчана, 23 - лакацыйна страчаныя, яшчэ адзін паляцеў у напрамку Беларусі, паведамляе маніторынгавая група «Беларускі Гаюн».
Аб заходзе БЛА ў напрамку Беларусі мінулай ноччу паведамлялі некаторыя Тэлеграм-каналы. Вядома, што Shahed пакінуў Кіеўскую вобласць Украіны і заляцеў у Беларусь курсам на Мазыр у раёне 04:40.
Дзяжурная авіяцыя ВПС Беларусі не паднімалася, і што адбылося далей з дронам - невядома.
вс