1 кастрычніка ў Яфе, старым раёне Тэль-Авіва, тэрарысты, звязаныя з ХАМАС, адкрылі агонь па людзях. Загінулі 7 чалавек, яшчэ 16 былі параненыя. Тэрарысты былі забітыя.
Сярод параненых аказаўся 27-гадовы беларус. Хлопец вырас у Беларусі, але пакінуў яе не так даўно і па той жа самай прычыне, што і сотні тысяч іншых суграмадзян.
Ад публічнасці хлопец, якога зваць Раман, адмаўляецца па асабістых прычынах, а таксама ў сувязі з няважным станам здароўя: куля тэрарыстаў увайшла яму ў жывот, па шляху зламала рэбры і выйшла цераз горла.
Нягледзячы на гэтыя траўмы, хлопец застаецца ў прытомнасці і з дапамогай іншых можа перасоўвацца на інвалідным вазку. Прагноз па рэабілітацыі пазітыўны.
Крыніца: Наша Ніва
нг