Камітэт дзяржаўнай бяспекі паведаміў пра ўключэнне галоўнага дарадцы Святланы Ціханоўскай Франака Вячоркі ў спіс «асоб, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці».
Акрамя Вячоркі, «тэрарыстамі» сталі таксама палітзняволеныя Яна Андраюк, Аляксей Мазука, Аляксандр Бранавіцкі, Аляксандр Баркун і Антон Шарупа.
Франак Вячорка раней быў асуджаны завочна на 20 гадоў зняволення.
Цяпер Франак Вячорка з'яўляецца дарадцам лідаркі беларускай апазіцыі Святланы Ціханоўскай, ён жыве ў Вільні ў Літве.
Усяго ў спісе фізічных асоб, «датычных да тэрарыстычнай дзейнасці», цяпер налічваецца 1170 чалавек.
вх