Відэа затрымання жыхаркі Калінкавічаў з'явілася ў Тэлеграм-каналах сілавікоў. Сцвярджаецца, што жанчыну затрымалі за супрацоўніцтва з «экстрэмісцкімі» рэсурсамі, паведамляе «Наша Ніва». Па жанчыну прыслалі байцоў спецпадраздзялення САХР.
Жанчыну абвінавачваюць у тым, што яна нібыта перадала відэаматэрыялы адміністратарам «дэструктыўных Тэлеграм-каналаў», чым пасеяла паніку сярод насельніцтва. За гэта ў дачыненні да жанчыны нібыта завялі крымінальную справу.
Учора ў чатах Калінкавічаў быў апублікаваны запіс з камеры назірання. На відэа адлюстравана падзенне расійскага ўдарнага беспілотніка. Відэа суправаджаецца нарастаючым шумам рухавіка і гучным гукам выбуху. Гэты гук пачулі жыхары ўсяго райцэнтра і суседніх вёсак 3 кастрычніка ў 04:54.
вс