Беларуская Служба

Праваабаронцы: У Беларусі захоўваецца крытычна высокі ўзровень рэпрэсій

05.10.2024 11:53
У мінулым месяцы праваабаронцы даведаліся пра ўтрыманне за кратамі па палітычных матывах і прызналі палітвязнямі 46 чалавекі.
 .
Ілюстрацыйнае фота.Shutterstock/Fanni_2021

У Беларусі захоўваецца крытычна высокі ўзровень рэпрэсій, паведамляе Праваабарончы цэнтр «Вясна». У мінулым месяцы праваабаронцы даведаліся пра ўтрыманне за кратамі па палітычных матывах і прызналі палітвязнямі 46 чалавек. Вядома пра не менш як 429 выпадакаў палітычна матываваных рэпрэсій і пра мінімум 1 тыс. 230 палітвязняў, якія цалкам адбылі свае тэрміны.

Агульная вядомая колькасць палітзняволеных, вызваленых у парадку памілавання ў 2024 годзе, склала 115 чалавек.

ам