Беларуская Служба

У Беларусі з 20 прыватных дамоў састарэлых засталося толькі тры  

07.10.2024 08:40
Тэрмінова давялося шукаць, куды перавесці старых — альтэрнатыў было вобмель. Гэту праблемы прызнала і прапаганда.
Ілюстрацыя Shutterstock

Ліцэнзаванне ўвялі, бо, як сцвярджаецца, ад людзей, чые сваякі былі ў гэтых прыватных установах, паступала шмат скаргаў.

«Праблемы ў арганізацыі харчавання — сваякі звярталіся з пытаннямі, што пражываючых даводзілі да стану знясілення, былі выпадкі калі выяўлялі каросту, не ў аднаго чалавека, а масава», — пракаментавала Наталля Каравая, начальніца ўпраўлення арганізацыі сацыяльнага абслугоўвання Міністэрства па працы і сацыяльнай абароне, якую цытуе «Наша Ніва»

Сярод частых парушэнняў — адсутнасць пажарнай сігналізацыі, эвакуацыйных выхадаў, праблемы з планіроўкамі. 

«Наша Ніва» раней пісала, што ў некаторых дамах састарэлых новыя патрабаванні называлі невыканальнымі. Рэч у тым, што большасць дамоў састарэлых абсталяваныя ў звычайных жылых дамах, якія ніхто не праектаваў з захаваннем стандартаў бальніц.

Людзі расказвалі выданню, як ім тэрмінова давялося шукаць, куды перавесці сваіх сваякоў — альтэрнатыў было вобмель. Гэту праблемы прызнала і прапаганда.

«Я цяпер проста бачу, што ёсць праблема з прыстройкай людзей. Іх велізарная колькасць людзей. Па 20 званкоў у дзень», — адзначыла адміністратарка Дома міласэрнасці Кацярына Казлова.

эж