Беларуская Служба

Генеральны сакратар НАТА: «Беларусь падтрымлівае РФ, шкодзячы сабе»

17.10.2024 18:31
            ()  -   , , 17  2024 .
Генеральны сакратар НАТА Марк Рутэ ўзначальвае пасяджэнне Савета міністраў абароны Паўночнаатлантычнага дагавора (НАТА) у штаб-кватэры НАТА ў Бруселі, Бельгія, 17 кастрычніка 2024 г. EPA/OLIVIER MATTHYS/PAP

«Усё сведчыць аб тым, што Беларусь падтрымлівае Расію ў ваенных дзеяннях сваёй інфраструктурай, тэрыторыяй і за кошт свайго насельніцтва. Я маю на ўвазе, Беларусь відавочна робіць гэта не з пазіцыі сілы, і гэта азначае, што гэта наносіць шкоду краіне»,  — заявіў, выступаючы перад журналістамі, генеральны сакратар НАТА Марк Рутэ.

Кіраўнік альянсу падкрэсліў, што беларуская ўлада «дапамагае і падтрымлівае Пуціна ў ваенных дзеяннях супраць Украіны, і гэта павінна спыніцца», але гэта павінны зрабіць «беларускія палітыкі і беларускі народ».

На думку Рутэ, у дадзены момант Беларусь пакутуе з-за таго, што Лукашэнка, які яе ўзначальвае, аказвае такую ​​падтрымку Расіі «з пазіцыі слабасці».

@dw_belarus/вх