Беларуская Служба

Выкладчыка Гродзенскага ўніверстэта будуць судзіць за «фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці»

14.11.2024 14:37
Імя Ігара Губарэвіча ўжо знікла з сайта Гродзенскага ўніверстэта імя Янкі Купалы.
 .
Ігар Губарэвіч. Фота з сайта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы

Ігар Губарэвіч працаваў старшым выкладчыкам кафедры электратэхнікі і энергетычнага абсталявання. Адна з асноўных тэм яго даследаванняў — уздзеянне лазеру на розныя матэрыялы.

Ігара Губарэвіча пачынаюць судзіць 25 лістапада ў Гродзенскім абласным судзе. Яго абвінавачваюць у «фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 1 арт. 361-2 КК).

Яму пагражае да пяці гадоў калоніі.

nashaniva.com/вх