Беларуская Служба

Па ўсёй Беларусі прайшла хваля затрыманняў сваякоў палітвязняў

15.11.2024 08:41
Андрэй Стрыжак абвясціў пра мабілізацыю службы эвакуацыі.
Ілюстрацыйны здымакфота: Shutterstock/CC7

«Уся служба эвакуацыі «Байсол» працуе поўным складам у сувязі з сённяшняй аблавай. Заявак шмат. Выводзім людзей з-пад удара», — напісаў учора Андрэй Стрыжак у сваім тэлеграм-канале, што заўважыла «Наша ніва».

Учора па ўсёй Беларусі прайшла хваля затрыманняў.

Пад затрыманні трапілі, у тым ліку сваякі палітвязняў. Арышты і вобшукі прайшлі ў шматлікіх людзей на прадмет атрымання дапамогі.

Затрыманні прайшлі ў Гродненскай вобласці, Баранавічах і Мінску.

яс