Беларуская Служба

Аліна Коўшык прызначана дырэктаркай тэлеканала «Белсат»

15.11.2024 12:40
У кіраўніцтве тэлеканала «Белсат» адбыліся змены.
 .
Аліна Коўшык.belsat.eu

Дырэктарам праекта прызначылі Аліну Коўшык, якая цяпер з'яўляецца членам Аб'яднанага пераходнага кабінета Беларусі па пытаннях нацыянальнага адраджэння. Пра гэта Reform.news паведамілі крыніцы, знаёмыя з сітуацыяй.

Пра змену ў кіраўніцтве праекта будзе афіцыйна абвешчана сёння а 16:00 па беларускім часе.

Ускосна гэтую інфармацыю пацвярджае выканаўца абавязкаў кіраўніка «Белсата» Аляксей Дзікавіцкі. На сваёй старонцы ў Facebook ён напісаў, што ў яго працы адбыліся значныя перамены.

«Гадзіна таму стала і днём значных перамен на працы, якой прысвяціў вялікую частку свайго дарослага жыцця», — паведаміў ён.

Аліна Коўшык з 2007 па 2022 год была тэлевядучай «Белсата». У верасні 2022 года яна заняла пасаду прадстаўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета па нацыянальным адраджэнні.

вх