Дзеці палітвязняў сутыкаюцца з расстаннем і цяжкасцямі, якія складана пераадолець без падтрымкі. Зрабіць іх святы больш светлымі, падараваць маленькі цуд і веру ў салідарнасць беларусаў можа кожны, – паведамляе belsat.eu.
Сабраныя сродкі будуць накіраваны на падарункі: кожнае дзіця атрымае па €100, каб навагоднія святы сталі больш цёплымі і радаснымі.
«Калядная дзіцячая акцыя», якая ўжо стала традыцыйнай, арганізоўваецца Службай «Хуткай гуманітарнай дапамогі», у якую ўваходзяць фондыBYSOLі«Краіна для Жыцця», грамадская кампаніяBY_Helpі ІніцыятываDissidentby, а таксама партнёры – Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжойіАсацыяцыя беларусаў Амерыкі.
Звярнуцца па дапамогу могуць члены сем'яў палітвязняў, у якіх ёсць дзеці да 16 гадоў уключна і нехта з бацькоў (ці абодва) знаходзяцца (больш за 3 месяцы), альбо знаходзіліся раней у зняволенні (таксама больш за 3 месяцы). Калі вы сваяк палітвязня, ці вызвалены палітвязень, для атрымання дапамогі запоўніце заяўку па 20 снежня 2024 уключна.
эж