Яго абвінавачваюць паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса: ч. 4 арт. 233 (прадпрымальніцкая дзейнасць, якая ажыццяўляецца без спецыяльнага дазволу (ліцэнзіі)), ч. 1 арт. 357 (змова або іншыя дзеянні, учыненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады) і ч. 3 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім). Справу разглядае Валянціна Зянькевіч.
Па версіі абвінавачання, Данэйка ў жніўні 2020 года ўвайшоў у склад Каардынацыйнай рады і «як яго ўдзельнік здзяйсняў актыўныя дзеянні для дасягнення мэт неканстытуцыйнага захопу дзяржаўнай улады».
Спецыяльная вытворчасць у адносінах да Паўла Дайнекі была паспачатая 8 кастрычніка 2024 года. Агулам у Беларусі завочна ўжо асудзілі больш за 110 чалавек.
ПЦ «Вясна»/вх