Беларуская Служба

Беларусь уводзіць электронныя візы

24.12.2024 15:06
Беларусь уводзіць электронныя візы. Гэта прадугледжана зменамі ў візавых правілах.
Дзяржаўная мяжафота: gpk.gov.by

Змены ў візавых правілах ужо апублікаваныя на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Электронную візу можна будзе атрымаць праз аўтаматызаваную сістэму «Консул». Скарыстацца гэтай магчымасцю змогуць грамадзяне 67 краін, у тым ліку ЗША, Японіі, Аўстраліі і многіх дзяржаў Еўропы.

Электронная віза будзе «аднаразовай» і выдавацца толькі на 30 дзён для дзелавых, турыстычных і прыватных паездак, а таксама для ўдзелу ў спартыўных або культурных мерапрыемствах.

Новаўвядзенне набудзе моц праз тры месяцы.

Цяпер кошт стандартнай папяровай візы ў Рэспубліку Беларусь для грамадзян краін ЕС складае 35 еўра, а для грамадзян іншых краін — 60 еўра.

вх