Беларуская Служба

З-за Беларускай АЭС у Літве будуць раздаваць жыхарам таблеткі ёду

07.01.2025 14:04
Улады Літвы будуць раздаваць жыхарам таблеткі ёду. Гэта звязана з блізкасцю атамнай электрастанцыі ў Беларусі, якая лічыцца небяспечнай. Гэты аб'ект знаходзіцца ўсяго ў 50 км ад Вільні.
БелАЭСфота: «Наша Ніва»

Некалькі гадоў таму жыхарам усходняй і паўднёвай Літвы раздавалі таблеткі ёду. Цяпер у іх заканчваецца тэрмін прыдатнасці. Літва купіла амаль 5 мільёнаў таблетак прыкладна за 500 тысяч. еўра.

Таблеткі ёду будуць раздадзены жыхарам 17 тэрыторый мясцовага самакіравання, размешчаных у радыусе 100 км ад АЭС. Таблеткі можна будзе забраць у тым ліку ў аптэках. Тэрмін іх дзеяння — сем гадоў.

Улады Вільні гадамі падкрэсліваюць, што Беларуская АЭС у Астраўцы пагражае бяспецы Літвы і краін Балтыі. Літоўскія эксперты сцвярджаюць, што будаўніцтва электрастанцыі вялося з грубым парушэннем тэхналагічных і экалагічных нормаў. У выпадку збою радыяцыя магла б накрыць тэрыторыю, дзе пражывае траціна насельніцтва Літвы.

IAR/вх