Каля 1:00 карыстальнікі ў Беларусі сутыкнуліся з праблемамі пры спробе адкрыць відэасэрвіс Youtube, — паведамляе reform.by.
Праблемы назіраліся па ўсёй Беларусі і ў розных правайдэраў, у тым ліку, мабільных аператараў. Карыстальнікі скардзіліся на тое, што не могуць адкрыць відэа альбо не адчыняецца сайт і дадатак наогул.
Былі недаступныя і іншыя папулярныя сайты і сэрвісы, у тым ліку прыкладанні Google, Rutube, Telegram, Twitch, Discord.
Каля 3 г. 15 хв. 10 студзеня доступ да Youtube стаў аднаўляцца.
эж