У апошнія дні міліцыянеры пачалі актыўна хадзіць па арэндных кватэрах ў розных гарадах Беларусі. Пачалося гэта яшчэ ў снежні, а выпадкі фіксуюцца як мінімум у Мінску, Магілёве, Мазыры і Бараўлянах, паведамляе Тэлеграм-канал MotolkoHelp.
Гаворка не пра стандартныя праверкі, калі кватэры абыходзяць участковыя. Цяпер міліцыянеры тэлефануюць жыхарам у дамафоны, хочуць зайсці ўнутр і патрабуюць дамову аб арэндзе кватэры.
Па словах людзей, яны правяраюць арэндныя кватэры мэтанакіравана перад выбарамі. Ходзяць не выпадкова, а па сваіх спісах, дзе ў тым ліку пазначаныя жыхары і ўладальнікі, якія раней былі затрыманыя.
Акрамя таго, у шэрагу выпадкаў у жыхароў таксама пытаюцца, што яны плануюць рабіць 26 студзеня — у дзень гэтак званых выбараў.
вс