На прысуд святар адрэагаваў спакойна. Як даведаліся вернікі, ксёндз Генрых, безумоўна, не пагадзіўся з прысудам і мае намер яго абскардзіць — ён не лічыць сябе ў чым-небудзь вінаватым, у судзе ён таксама віну не прызнаў.
Але з улікам умоў, якія склаліся ў Беларусі, святар згодны на падпісанне прашэння аб памілаванні, калі гэта прапануюць. 64-гадовы ксёндз мае цяжкія хваробы і правёў за кратамі ўжо больш за год.
Тым не менш, ён трымаецца добра, захоўвае бадзёрасць духу і нават жартуе над сваім прысудам — параўноўвае яго з тымі, якія выносілі пры камуністычным рэжыме. Па-ранейшаму просіць аб малітве і паўтарае, што спадзяецца толькі на Бога і давярае Яму сваё жыццё.
katolik.life/ав