Беларуская Служба

У перадвыбарнай кампаніі Лукашэнка абяцае накіраваць свае намаганні на аднаўленне дыялогу з Захадам

14.01.2025 18:02
Лукашэнка адзначае, што адносіны з Захадам пагоршыліся не па яго віне.
Аляксандр Лукашэнкаhttps://www.belta.by/president/view/lukashenko-perspektivy-belorusskogo-diplomaticheskogo-prisutstvija-v-rjade-stran-ne-prosmatrivajutsja-435907-2021/

У сваёй перадвыбарнай праграме Аляксандр Лукашэнка абяцае надаць увагу аднаўленню дыялогу з заходнімі краінамі. У межах знешняй палітыкі ён падкрэслівае, што працягне курс на паглыбленне стратэгічнага партнёрства з Расіяй і Кітаем. Пры гэтым Лукашэнка адзначае, што адносіны з Захадам пагоршыліся не па яго віне.

«Мы захаваем намаганні на аднаўленне дыялогу з Захадам і нармалізацыю адносін з суседзямі, перапыненых не па нашай віне і ініцыятыве. Гэта супрацоўніцтва будзе ўзаемавыгадным», — гаворыцца ў праграме.

Таксама ў праграме адзначана, што ў планах — пашырэнне прысутнасці на новых рынках у Азіі, Афрыцы і Лацінскай Амерыцы, а таксама выкарыстанне магчымасцяў, якія адкрываюцца праз удзел у БРІКС і ШАС.

ав